Шыфр : 112Г000255
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1780
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Міхайлаўская_царква_(Сцяпанкі)

Свята-Міхайлаўская царква — помнік драўлянага дойлідства ў в. Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна

== Гісторыя ==
Пабудаваная ў 1780 годзе ў стылі барока, у 1858 г. капітальна адрамантавана. У пачатку 20 ст. да фасада прыбудавана васьмерыковая шатровая званіца.
Царква дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

== Архітэктура ==
Прамавугольны цэнтральны неф асвятляецца невялікімі верхнімі вокнамі і накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарам і трохвугольным франтонам з шалёўкай «ромбам» на галоўным фасадзе. У сярэдзіне вільчыка фігурны гранёны купалок. Бакавыя нефы накрытыя аднасхільнымі дахамі, якія каля алтару пераходзяць у трохвугольныя застрэшкі, а на галоўным фасадзе завершаныя двух’яруснымі чацверыковымі вежачкамі з гранёнымі купалкамі. Аконныя праёмы з лучковымі завяршэннямі зашклёныя вітражамі.

== Інтэр’ер ==
Унутры нефы падзеленыя чатырма калонкамі з капітэлямі. Цэнтральны неф мае скляпеністае перакрыцце, бакавыя — плоскую столь. Сцены апрацаваныя пілястрамі. Прастора апсіды вылучана высокім трох’ярусным разным іканастасам, створаным у 1830-я гг. Абразы 18 — 19 стст.: «Успенне святой Анны», «Маленне», «Святы Іосіф з дзіцем», «Апостал Пётр», «Святыя Іакім і Анна».
Над уваходам — хоры.
У 1914 г. з паўднёвага захаду да царквы прыбудаваная трох’ярусная чацверыковая званіца з васьмерыковым верхнім ярусам, завершаным шатровым дахам з дэкаратыўнымі шчытамі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 112Г000255
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1780
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Міхайлаўская_царква_(Сцяпанкі)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings