Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : XVIII стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Міхайлаўская_царква_(Уселюб)

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у в. Уселюб Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі.

Гісторыя

Пабудавана ў XVIII стагоддзі з цэглы на месцы храма 1630 года. Пашырана ў 1848 годзе.

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам з паўкруглай апсідай, двухсхільны дах над якой пераходзіць у кананічны, над якім на васьмігранным барабане ўзвышаецца цыбулепадобная галоўка. Магутныя плоскасныя сцены (таўшчыня 1,5 м) расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з глыбокімі адхіламі. Над трохвугольным франтонам галоўнага фасада надбудавана драўляная званічка (васьмярык на чацверыку) з цыбулепадобнай галоўкай.

Асобна перад храмам пастаўлена двух’ярусная чацверыковая мураваная званіца-брама.

Інтэр’ер

У інтэр’еры плоскую столь падтрымліваюць 2 слупы, трохгранны іканастас вылучае апсіду і бакавыя рызніцы; пры ўваходзе створаны нартэкс з хорамі на 2-м ярусе. Абраз 1761 г. «Велікамучаніца Варвара».

Літаратура

  1. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : XVIII стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Міхайлаўская_царква_(Уселюб)

У праекце зон аховы будынак пазначаны як «захаваная гістарычная пабудова (канец XIX-пач. XX ст.)». Рэгламенты адсутнічаюць.

Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings