
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўная царква ў в. Вострава Слонімскага раёна.
== Гісторыя ==
Пабудавана на могілках у XIX стагоддзі з дрэва. Царква — помнік народнага драўлянага дойлідства.
== Архітэктура ==
Трохнефны храм з прыбудаванымі апсідай, бабінцам і званіцай. Асноўны аб’ём і прамавугольная ў плане апсіда накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над апсідай. Над ёю — васьмігранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай. Нізкая прыбудова да апсіды (рызніца) накрыта асобным аднасхільным дахам. Званіца прамавугольная ў плане, двух’ярусная, з шатровым завяршэннем. Бакавыя фасады з паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Архітэктурны дэкор сціплы: карнізы, паясы сухарыкі, вертыкальная шалёўка.
== Інтэр’ер ==
У інтэр’еры васьмігранныя слупы з арачным злучэннем дзеляць прастору царквы на 3 нефы. Форма аркі выкарыстана і ў афармленні аконных праёмаў, алтарнай перагародкі, хораў.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 679.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. – 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
