Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у Беларусі, на паўночным ускрайку аграгарадка Аброва Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Помнік драўлянага народнага дойлідства. Пабудавана ў 1892 годзе на месцы Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы 1754—1757 гг. Складаецца з прамавугольнага ў плане зруба з трохграннай апсідай, нізкага бабінца і вежы-званіцы з шатром. Сцены звонку ашаляваны ў вертыкальным напрамку. Малітоўная зала перакрытая корабавым драўляным скляпеннем.
У царкве абразы XVIII стагоддзя, сярод якіх «Спас Вялікі Архіерэй», «Мікола», «Раство Маці Божай», «Успенне» і інш.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мінск: БелЭн, 2001. — 328 с. — ISBN 985-11-0190-7. — С. 7.

Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты