Шыфр : 513Г000544
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1903
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Благавічы)

Свя́та-Мікала́еўская царква́ — мураваны праваслаўны храм на ўсходняй ускраіне вёскі Благавічы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці.

== Гісторыя ==
Царква была пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы на месцы храма 1797 года. У 1887 годзе пры ёй адкрыта царкоўнапрыходская школа. Царква перабудавана ў сярэдзіне 1960-х гадоў пад сялянскі клуб. У канцы XX стагоддзя адноўлена.

== Архітэктура ==
Помнік эклектычнай архітэктуры з рысамі позняга класіцызму і псеўдарускага стылю. Крыжападобную планіровачную форму храма фарміруюць аднолькавыя па вышыні прытвор, трапезная, кубападобная малітоўная зала, бакавыя прыдзелы, паўкруклая апсіда з акруглымі рызніцамі. Над сяродкрыжжам узведзены нізкі васьмігранны барабан пад пакатым гранёным шатром, завершаным цыбулепадобным купалам. Над прытворам раней узвышалася шатровая званіца. Галоўны і бакавыя (у пазухах аб’ёмаў) уваходы аформлены арачнымі парталамі з трохвугольнымі франтонамі. Атынкаваныя фасады апяразаны прафіляваным карнізам з гарадковым фрызам, крапаваны вуглавымі шырынкавымі лапаткамі і паўкалонкамі. Прамавугольныя аконныя праёмы аформлены трохвугольнымі сандрыкамі, арачныя аконныя праёмы — архівольтамі. Унутры памяшканні аб’яднаны з цэнтральнай малітоўнай залай шырокімі арачнымі прасветамі, апсіду вылучае двух’ярусны драўляны іканастас.

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007

Шыфр : 513Г000544
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1903
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Благавічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.