Шыфр : 113Г000301
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1874
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Дабромысль)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Дабромысль Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==
Знаходзіцца на ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1874 г. з цэглы паводле тыповага праекта.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм чатырохчасткавай падоўжана-восевай кампазіцыі, якая ўключае двух’ярусную чатырохгранную званіцу, прамавугольныя ў плане трапезную, папярочны аб’ём малітоўнай залы і апсіду. Сферычны купал званіцы і двухсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных барабанах. Фасады прарэзаны арачнымі (здвоенымі ў асноўным аб’ёме) аконнымі праёмамі ў плоскасных руставаных ліштвах. У дэкоры фасадаў выкарыстаны прамавугольныя панэлі, зубчастыя фрызы, прафіляваныя карнізы.

== Інтэр’ер ==
Зала храма адмежавана ад апсіды двух’ярусным драўляным іканастасам (разьбяр А.Трэхнер). Абразы 18 ст. «Маці Божая Адзігітрыя» і «Святы Мікалай», драўляная скульптура «Укрыжаванне».

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 113Г000301
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1874
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Дабромысль)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты