Шыфр : 313Г000012
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1805
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Гомель)

Свята-Мікалаеўская царква на Валатаве — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гомель. Знаходзіцца на вул. Бранская, 1.

== Гісторыя ==
Будаўніцтва царквы датуецца 1805 годам, яна знаходзілася на поўдні былой вёскі Валатава (зараз Цэнтральны раён Гомеля). Храм быў збудаваны на датацыі і па дырэктыве графа Румянцава на месцы старой струхлелай драўлянай царквы.
У другой палове XIX стагоддзя Гомель перайшоў князю Івану Паскевічу і ўсе сяляне, якія жылі ў Валатаве, былі пераселены ў суседнюю вёску Іванаўка. У выніку чаго храм быў закрыты і пуставаў практычна паўстагоддзя.
У 1899 годзе, пасля рамонту, царква была зноў адкрыта. У часы СССР царква была закрыта.
У 1999 годзе было распачата аднаўленне храма.

== Архітэктура ==
Для будаўніцтва новага храма з Англіі быў запрошаны архітэктар Джон Кларк. Галоўны алтар быў распісаны мясцовым іканапісцам Сазонавым. Праз некалькі гадоў пасля будаўніцтва храма драўляная падлога была заменена на цагляны.
У канцы XIX стагоддзя архітэктарам Камбуравым была пачата рэстаўрацыя храма.

== Зноскі ==

Шыфр : 313Г000012
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1805
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Гомель)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты