Шыфр : 213Г000671
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1750
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Калектыўная)

Спаса-Мікалаеўская царква — праваслаўная царква ў вёсцы Калектыўная пабудаваная ў канцы XVIII стагоддзя. Помнік архітэктуры барока.

== Гісторыя ==
Пабудаваны Мікольскі скіт быў у 1750 годзе з цэглы на зямлі, якая належала Богаяўленскаму манастыру.
Штогод да яго ладзіліся хрэсныя хады з асабліва шанаваным абразом Іверскай Маці Божай. Рэканструявана ў 2-й палавіне XIX стагоддзя.

== Архітэктура ==
Вырашана крыжова-купальным аб’ёмам. На перакрыжаванні двухсхільных дахаў узведзены васьмігранны драўляны светлавы барабан, накрыты самкнутым шлемападобным купалам з макаўкай, над прытворам — двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай. Плоскасныя фасады парэзаны лучковымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі ў ліштвах з замковым каменем, апяразаны прафіляваным карнізам, крапаваны вуглавымі слаёнымі лапаткамі. Унутры сцены ў ніжнім ярусе крапаваны лучковымі нішамі.

== Літаратура ==
Кулагін, А. М. Свята-Троіцкая царква, г. Гарадок / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн., 2007. — С.188.

Шыфр : 213Г000671
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1750
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Калектыўная)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.