Шыфр : 112Г000458
Архітэктурны стыль : Усходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1818
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Кажан-Гарадок)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўная царква ў аграгарадку Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна, Брэсцкай вобласці.

== Архітэктура ==
Драўляная царква вылучаецца вытанчанасцю прапорцый, пластычнасцю малюнка. Храм пірамідальна-цэнтрычнай кампазіцыі, складаецца з пяці зрубаў, пастаўленых па крыжы, і з званіцай над уваходам. Будынак падкрэслены сярэднім зрубам, які вылучаецца сваім аб’ёмам, вышынёй і памерамі. Чатыры невялікія вежкі з купаламі на астатніх зрубах групуюцца сіметрычна вакол сярэдняга. Ствараецца пяцікупалле, якое стварае ў прасторы пірамідальную кампазіцыю. Вонкавая архітэктура традыцыйна простая з мінімальным выкарыстаннем дэкаратыўных сродкаў. Гонтавы шацёр і вальмавыя дахі бабінца і апсіды завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на глухіх гранёных шыйках. Вертыкальна ашаляваныя сцены апярэзаны аркатурным фрызам і зубчастым карнізам, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход арганізаваны праз нізкі прытвор пад пакатым двухсхільным дахам.

== Інтэр’ер ==
У адрозненне ад іншых храмаў, Кажан-гарадоцкая царква ўнутры багата аздоблена. Унутры зала храма перакрыта пірамідальным скляпеннем на ветразях. Бабінец падзелены на два ярусы, на верхнім з якіх размешчаны хоры, раскрытыя ў залу фігурнай аркай. Абразы: «Звеставанне» (XVIII ст.), «Нараджэнне Хрыстова» (мяжа XVIII—XIX ст.), «Маці Божая з дзіцем», «Святыя Кузьма, Аляксей і Дзям’ян» (абодва XIX ст.)

== Званіца ==
Адасоблена пастаўлена на планіровачнай восі царквы званіца. Уяўляе сабой двух’яруснае цэнтрыч-
нае збудаванне. Ніжні чатырохгранны ярус зрубны, другі — адкрыты каркасны пад шатровым гонтавым пакрыццём. Ярусы падзелены развітым гонтавым адлівам-карнізам.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 112Г000458
Архітэктурны стыль : Усходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1818
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Кажан-Гарадок)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings