Шыфр : 112Г000565
Архітэктурны стыль : Заходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1892
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Купяцічы)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Купяцічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1867 ці 1892 г. з дрэва.
У 1630 (1629) г. у гонар з’яўлення тут цудатворнага абраза «Маці Божая Купяціцкая» Апалонія Война заснавала Свята-Увядзенскі мужчынскі манастыр, у якім служыў вядомы беларускі палітычны і царкоўны дзеяч Афанасій Філіповіч пасля таго, як пакінуў Дубайскі езуіцкі кляштар у 1636 г. У 1663 г. Іван Дубянецкі ахвяраваў царкве маёнтак і грошы. Паводле інвентара 1631 г., увесь манастыр быў драўляны і складаўся з брамы-званіцы сярод паркана, справа ад яе на пагосце стаяла Багародзіцкая царква, непадалёк ад царквы стаялі тры 1-павярховыя дамы ( у адным жыў настаяцель манастыра, у другім былі манаскія келлі, у трэцім — трапезная), побач знаходзіліся піўніца, 2 свірны, лазня. За пагостам было гумнішча са стадолай.

== Архітэктура ==
Існуючая царква — твор народнага дойлідства. Вырашана чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй, якая складаецца з двух’яруснай званіцы (васьмярык на чацверыку), квадратнага бабінца, васьміграннай малітоўнай залы і пяціграннай апсіды. Цэнтральны аб’ём накрыты пакатым шатром, завершаным двух’яруснай галоўкай, званіца — гранёным шатром з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады дэкарыраваны накладнымі аркатурнымі фрызамі, вуглавымі лапаткамі, ліштвамі з сандрыкамі прамавугольных аконных праёмаў. Галоўны і 2 бакавыя ўваходы ўладкаваны ганкамі.

== Інтэр’ер ==
Абраз «Увядзенне ў храм» (1-я палавіна 19 ст., мастак Юзаф Камінскі).

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 112Г000565
Архітэктурны стыль : Заходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1892
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Купяцічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты