Шыфр : 612Г000126
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1771
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Латыгаль)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны (былы уніяцкі) храм у вёсцы Латыгаль Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Адна з найстарых драўляных цэркваў рэгіёна, помнік беларускага народнага дойлідства, за сваю гісторыю ніколі не зачынялася.
Прастольнае свята — 22 мая, 19 снежня.
Настаяцель — іерэй Андрэй Громаў.

== Гісторыя ==

=== Уніяцкі перыяд ===
Першы ўспамін пра царкву адносіцца да 1682 года, падчас візітацыі Лагойскай пратапопіі.
«W Latihole, w maietnosci j ego milosci pana Heronima Samuela Kotla, marszalka oszmianskiego. Cerkiew zalozenia Swietego Mikolaia. Przy kturey cerkwi wielebny ociec Marko Klimetowicz zostaie».
Прыход складаўся з вёсак Латыгаль, Трыгузі, Рогавічы, Паняцічы, Чарапкі, Кухты, Чэхі, Ляўкова. Агульна налічвалася 264 вернікі.
10 мая 1701 года падскарбі Вялікага Княства Літоўскага Міхал Казімір Коцел выдаў прывілей прасвітару Латыгальскай царквы на правядзенне два разы на год кірмашоў і дазволіў бязмытнае ўтрыманне шынка.
У 1732 годзе царква знаходзілася на фундацыі пана Пачобута, чэсніка смаленскага. Настаяцелем пры храме ў той час служыў ксёндз Ян Ламановіч.
Будынак царквы быў пабудаваны з брусу. Над захрысціяй і бабінцам уздымаліся па адной вежачцы з купалам. На гонтавым даху было пять жалезных крыжоў. Унутры — столь і пол драўляныя; вокнаў дзесяць (усе драўляныя). Званіца ўяўляла сабой рагаціну з падвешаным звонам. Могілкі вакол царквы былі абгароджаны плотам. Фундатары не сквапіліся на грашовыя сродкі. Унутраннае аздабленне адрознівалася багаццем і вытанчанай раскошай. Галоўны алтар быў часткова пазалочаны і пасрэбраны, аклады абразоў былі зроблены з каштоўных металаў. К таму часу ў валоданні царквы засталася адна валока зямлі, адзін падданы селянін з трыма сынамі.
У 1738 годзе, з нагоды пажару, у царквы паўстаў новы драўляны будынак, сярэдніх памераў, без купала, з жалезным крыжом на даху. Настаяцель — ксёндз Самуіл Мрайскі; фундатар Ян Коцел, стараста тынтагольскі.
Пасля смерці апошняга, фундуш царкве быў дадзены Андрэем Пачобутам 10 мая 1745 года у суме паўтысячы тынфаў на маёнтку Ляўкоўскім. Два разы ў год, вясной і восенню, з адсоткаў па гэтай суме ксяндзы-пробашчы атрымвалі плату ўсяго 35 тынфаў. За гэта яны былі абавязаны штогод праводзіць 36 набажэнстваў чытаных і чатыры квартальных са спевам. Акрамя таго храму навечна перадаваўся селянін Пракоп Чарапок з жонкай, сынамі, з усёй яго хатняй гаспадаркай і будынкамі, з раллямі, сенажацямі.
У 50-60-ых гадах XVIII стагоддзя пасля пажару, храм зноў перабудавалі. У 1763 годзе ён па-ранейшаму быў драўляны, меў тры купалы з вялікімі жалезнымі прамяністымі крыжамі. У апісанні галоўнага двух’яруснага алтара ўжо не згадваецца ні пазалота, не серабрэнне, а проста зазначалася «драўляны сталярскай працы, пафарбаваны». Храм больш напамінаў сціплую могілкавую царкву.
На 23 студзеня 1766 года царква знаходзілася пад патранатам прадстаўніцы роду князёў Радзівілаў графіні Брыгіды Салагуб. І калі на пачатку 70-ых гг. XVIII ст. здарыўся чарговы пажар, менавіта па яе фундацыі вялося аднаўленне святыні.

Новая царква паўстала ў 1771 годзе з дрэва, ў паўночнай частцы вёскі, на месцы старой трохкупальнай. У параўнанні з папярэднім новы храм выглядаў пышна. Гонтавы дах з двума высокімі купаламі і жалезнымі крыжамі на іх, восем вокнаў, фігурны франтон надавалі запамінальны сілуэт. Над уваходам размяшчаліся хоры; столь была драўляная, а падлога — цагляная.
Пасля смерці графіню пахавалі ўнутры храма, перад алтаром, з усімі належнымі ўшанаваннямі. Тады ж была збудавана і званіца з двума звонамі, ў 12 кроках ад царквы. У такім выглядзе царква прастаяла больш стагоддзя.
20 лістапада 1812 года французская армія пад кіраўніцтвам Напалеона, прайшоўшы праз Вязынь, падышла да вёсак Шчукі і Латыгаль, дзе ў царкве заняла абарону. На той час латыгальская царква стаяла на вялікім узгорку, з трох бакоў абкружаная балотамі, што было зручнай пазіцыяй для вядзення бою. У царкве размясцілі коней і валоў, разам з якімі грэліся і салдаты. 21 лістапада завязаўся бой паміж данскімі палкамі ген

Шыфр : 612Г000126
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1771
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Латыгаль)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.