Шыфр : 112Г000355
Датаванне : 1760
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Мурыны_Малыя)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Мурыны Малыя, Камянецкі раён, пабудавана ў 1760 годзе з відавочнай перабудовай у XIX ст., паводле іншых крыніц – у 1863 годзе. Была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Станам на 2015 год зруйнавана.

== Архітэктура ==
Драўляная падоўжна-восевай кампазіцыі царква складаецца з асноўнага прамавугольнага ў плане аб’ёму, чатырохграннай апсіды, бабінца і прытвора. Над бабінцам узвышаецца васьмігранная званіца, завершаная шатровым дахам з макаўкай. Вуглы бабінца і вежы вылучаны лапаткамі. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным дахам з невялікім купалам на гранёным глухім барабане. Апсіда ніжэйшая за асноўны аб’ём, накрыта трохсхільным дахам. Аконныя праёмы прамавугольныя ў прафіляваных ліштвах. Сцены храма гарызантальна ашаляваны, умацаваны брусамі-сцяжкамі. Пад дахам праходзіць карніз і карункавы разны фрыз. Рознавялікія аб’ёмы царквы ствараюць выразную мастацкую кампазіцыю.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Описания церквей и приходов. Гродненский православно-церковный календарь. Том 1
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. – 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 112Г000355
Датаванне : 1760
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Мурыны_Малыя)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты