Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль (сінадальны кірунак)
Датаванне : канец XIX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Рымкі)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Рымкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя

На паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў канцы XIX стагоддзя з цэглы і бутавага каменю. Акаймавана бутавай агароджай з арачнай брамай.

Архітэктура

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана па канону чатырохчасткавага храма. Падоўжна-восевую кампазіцыю складаюць трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца, нізкая і кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, апсіда. Шацёр званіцы і чатырохсхільны дах малітоўнай залы завершаны адпаведна макаўкай і цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. На паліхромным фоне бутавай муроўкі вылучана атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: вуглавыя лапаткі, аркатурныя фрызы, прафіляваныя ліштвы лучковых аконных і прамавугольнага ўваходнага праёмаў, кілепадобныя франтоны.

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль (сінадальны кірунак)
Датаванне : канец XIX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Рымкі)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.