Архітэктурны стыль : руска-візантыйская архітэктура
Датаванне : 1861
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Трасціно)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Трасціно Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчана каля могілак.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда. Фасады прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі з кілепадобнымі броўкамі і круглымі люкарнамі на бакавых фасадах малітоўнай залы. Яе шатровы дах і шацёр званіцы (васьмярык на чацверыку) завершаны макаўкамі. Фасады апяразаны гарадковым фрызам, крапаваны вуглавымі і прасценачнымі лапаткамі.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Архітэктурны стыль : руска-візантыйская архітэктура
Датаванне : 1861
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Трасціно)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты