
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Узмёны Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Размяшчаецца ў цэнтры вёскі.
== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1882 годзе з цэглы.
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя чатырохчасткавая: званіца (васьмярык на чацверыку), нізкая трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда з рызніцай. Шацёр званіцы і пакаты чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Элементы архітэктурнага дэкору (аркатурныя фрызы, лапаткі, ліштва лучковых аконных праёмаў) выкананы цаглянай муроўкай.
== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 314
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4