
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вярховічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
== Гісторыя ==
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў пачатку 19 ст. з дрэва як касцёл, які 1866 — 1868 гг. прыстасаваны пад царкву.
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана працяглым прамавугольным зрубам, завершаным шматграннай паўкруглай апсідай. Над галоўным фасадам узвышаецца чацверыковая шатровая вежа-званіца. На вальмавым даху над алтарнай часткай — лёгкі слуповы ліхтар з шатровым верхам. Галоўны ўваход аформлены 4-калонным порцікам. Гарызантальна ашаляваныя сцены рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі.
== Інтэр’ер ==
Плоская столь малітоўнай залы пераходзіць у зоркавае скляпенне над апсідай, над уваходам — хоры.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. – 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4