Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Забор’е Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1914 годзе з дрэва на месцы храма, разабранага з дазволу Імператарскай археалагічнай камісіі.
== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма складаецца з трох’яруснай званіцы, нізкага бабінца, квадратнай у плане малітоўнай залы і пяціграннай апсіды з рызніцай. Шатровыя дахі званіцы і асноўнага аб’ёму завершаны макаўкамі на гранёных барабанах. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.