Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна, збудаваны ў XIX ст. на падмурках дзвюх цэркваў XVIII стагоддзя (драўлянай царквы, пабудаванай князем Радзівілам і ўніяцкай Петрапаўлаўскай). Размешчана ў цэнтры вёскі, на левым беразе Рапусы. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.
== Гісторыя ==
Візітны запіс за 1714 г. сведчыць, што тут князем Радзівілам была пабудавана драўляная царква яшчэ да прыняцця уніі. Пазней на яе масцы была пабудавана Петра-Паўлаўская ўніяцкая царква. У царкоўным архіве меліся 2 кнігі візітных запісаў з 1732 па 1832 г., пісаныя на польскай мове. Існуючыя руіны належаць мураванай Мікалаеўскай царкве, пабудаванай у 1858 г. ўладальнікам маёнтка графам Эмерыкам Чапскім пры дапамозе прыхаджан (на 1878 налічвалася прыхаджан 2040 мужчынскага і 2066 жаночага полу). Царква была пастаўлена на супрацьлеглым беразе ракі, насупраць графскага палаца, вырашанага з ёй у адным архітэктурным стылі, што візуальна ўключала храм у агульны абшырны і маляўнічы палацава-паркавы ансамбль (захаваўся часткова). Пры царкве меліся 3 штатныя народныя вучылішчы, дзякуючы чаму амаль чвэрць насельніцтва прыхода была пісьменнай. Вядома мясцовая блажэнная Валянціна Мінская (Валянціна Фёдараўна Сулкоўская). Царкоўны пагост быў акружаны мураванай агароджай.
=== Заснаванне 1858 г. ===
=== Пачатак панавання савецкай улады ===
У 1920 годзе Свята-Мікалаеўская царква была зачынена. З яе было вынесена ўсё самае каштоўнае: залатое начынне, срэбра, рызніцы, аклады, крыжы. Шматлікія абразы былі спалены, шматлікія былі схаваны і захаваны вернікамі. На пераплаўленне пусцілі званы, акрамя самага вялікага, яго не змаглі зняць.
Нейкі