Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1816
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Бершты)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Бершты (Шчучынскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік народнага дойлідства.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1816 г. з дрэва, адрамантавана ў 1866—1867 гг. Адкрыта ў 1988—1990 гг. У 1866 г. прыхаджане ў памяць аб цудоўным уратаванні імператара Аляксандра II ад замаху на яго жыццё сабралі грошы на набыццё абраза «Святы Аляксандр Неўскі».

== Архітэктура ==
Прамавугольны ў плане зруб і чатырохгранная нізкая апсіда накрыты асобнымі вальмавымі дахамі. У трапецападобны франтон фасада ўбудавана чацверыковая шатровая вежачка-званіца, над вальмай даху — цыбулепадобны купалок на васьміграннай шыі. Гарызантальна ашаляваныя (цокальная частка-вертыкальна) бакавыя фасады арытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў плоскіх дашчатых ліштвах і брусамі-сцяжкамі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1816
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Бершты)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты