Шыфр : 612Г000536
Датаванне : 1808
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Чыжэвічы)

Свята-Пакроўская царква́ — праваслаўны храм у Чыжэвічах (Салігорскі раён). Помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння.

== Гісторыя і будаўніцтва храма ==
Да 1795 года ў вёсцы Чыжэвічы царквы не было ўвогуле, мясцовасць адносілася да прыходу вёскі Іздрашава Салігорскага раёна, дзе з даўніх часоў існавала праваслаўная Пакроўская царква, але ў 1678 годзе саксонскія войскі спалілі гэту царкву. У 1795 годзе, па загадзе імператрыцы Кацярыны II, у вёсцы Чыжэвічы была пабудавана Свята-Пакроўская царква. У 1807 годзе царква згарэла, але хутка была адноўлена сіламі парафіян і ў 1808 годзе зноў адкрыта. На працягу ўсяго XIX стагоддзя будынак неаднаразова рамантаваўся. Прыход царквы быў досыць шырокі, у яго ўваходзіла 7 бліжэйшых паселішчаў: Чыжэвічы, Мяцявічы, Кулакі, Іздрашава, Дубеі, Заброцкія і Стомагілы, што агулам складала каля 2000 вернікаў.
У 1861 годзе, ужо ў часы праўлення Аляксандра II, у час паўсюднай адмены прыгоннага права, была ўзведзена званіца з 12 званамі. Вышыня званіцы — 27 метраў. З прыростам колькасці вернікаў у 1885 годзе храм зведаў яшчэ адну перабудову. Аднак праз некаторы час паўстала пытанне новага будаўніцтва і ў 1911 годзе быў праведзены чарговы рамонт.
У 1913 настаяцелем Свята-Пакроўскай царквы стаў Іаан Панкратовіч, ён быў апошнім настаяцелем перад закрыццём храма ў 1934 годзе савецкімі ўладамі. Іканастас XIX стагоддзя быў спалены на цэнтральнай плошчы перад храмам. Таемна ад уладаў, протаіерэй Іаан працягваў несці сваю службу, а таксама заклікаў сваіх вернікаў выказваць цвёрдую нязгоду з дзеяннямі ўладаў і падпісацца за аднаўленне набажэнстваў, за што быў арыштаваны. У кастрычніку 1934 года протаіерэй Іаан быў расстраляны ў горадзе Слуцку.
Да 1942 года будынак царквы выкарыстоўваўся савецкімі ўладамі ў якасці збожжасховішча, а ў гады Вялікай Айчыннай вайны, па просьбе прыхаджан, камендант Слуцка дазволіў зноў адкрыць храм, і ў ім пачалі праводзіцца ранейшыя набажэнствы. Пасля заканчэння вайны, у 1945 годзе, у Свята-Пакроўскі храм былі дастаўлены званы і астатняе начынне са Старобінскай Свята-Мікольскай царквы. У 1986 намаганнямі прыхаджан і протаіерэя Мікалая храм быў значна рэстаўраваны. У 1988 рэканструкцыю праводзіў інстытут «Белспецпраектрэстаўрацыя». Узначальвалі рэканструкцыю архітэктары А. Кандратаў і М. Лук’янчык. 7 кастрычніка 1990 года ўпершыню за ўвесь час існавання храма яго наведаў кіраўнік Беларускай Праваслаўнай царквы ўладыка Філарэт. З 1992 па 1995 год на тэрыторыі двара храма вялося будаўніцтва хрысцільнага храма ў гонар Іаана Прадцечы, таксама быў пабудаваны адміністрацыйны будынак, які выкарыстоўваецца ў якасці бібліятэкі і для заняткаў нядзельнай школы. Будынак храма з’яўляецца помнікам драўлянага дойлідства рэспубліканскага значэння і ўваходзіць у лік самых старажытных драўляных храмаў на тэрыторыі Беларусі.

== Архітэктура храма ==
Свята-Пакроўскі храм уяўляе сабой тыповую пабудову XIX стагоддзя. Гэта будынак з яруснай структурай, ёсць бакавыя прыбудовы з дадатковымі ўваходамі. Усе прыбудовы пакрытыя двухсхільным дахам. Да пяціграннай алтарнай часткі прылягае рызніца, а ўваходная частка аформлена баб

Шыфр : 612Г000536
Датаванне : 1808
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Чыжэвічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты