Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1866
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Гародзькі)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у аграгарадку Гародзькі Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

== Гісторыя ==
На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1866 годзе з цэглы. Абкружана бутавай агароджай з арачнай брамай. Да 1990 года не дзейнічала, рэстаўрыравана.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Будынак чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: трох’ярусная званіца (васьмярык на 2 чацверыках), нізкая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, пяцігранная апсіда. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным гонтавым дахам з макаўкай у завяршэнні. Плоскасныя сцены фланкіраваны атынкаванымі і пабеленымі, вылучанымі на паліхромным фоне бутавай муроўкі, вуглавымі лапаткамі, дэкарыраваны карнізамі нескладанага профілю. Прамавугольны праём галоўнага ўвахода, здвоеныя лучковыя аконныя праёмы бакавых фасадаў акаймаваны атынкаванымі ліштвамі.

== Інтэр’ер ==
Унутраная прастора перакрыта плоскай столлю.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1866
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Гародзькі)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты