Шыфр : 613Г000188
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1879
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Клецк)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у горадзе Клецку Мінскай вобласці. Знаходзіцца на могілках, па адрасе: вуліца Леніна, 44.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1876—1879 гадах з цэглы на месцы старой драўлянай царквы 1786 года паводле праекта інжынера Леанарда Кржыжаноўскага.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Сіметрычна-восевая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка складаецца з рознавялікіх прамавугольных аб’ёмаў званіцы, трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы і арыентаванай на ўсход апсіды. Цэнтральны аб’ём накрыты чатырохсхільным пакатым дахам з драўляным двух’ярусным васьмерыковым барабанам, увянчаным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Падобнае драўлянае завяршэнне — васьмярык на чацверыку з шатром і галоўкай — мае і трох’ярусная званіца.
Галоўны ўваход у храм вылучаны драўляным прытворам. Да яго з 3 бакоў вядуць лесвіцы, выкладзеныя з ружовага вапняку. Сцены будынка прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Вуглавыя часткі раскрапаваны магутнымі лапаткамі, па перыметры будынка выступае драўляны карніз простага профілю, дэкарыраваны бляшаным арнаментальным падзорам.

=== Інтэр’ер ===
Кампазіцыя інтэр’ера пабудавана на кантрасце нізкіх памяшканняў трапезнай і апсіды з больш высокай цэнтральнай залай храма. Памяшканні адкрываюцца ў малітоўную залу лучковымі арачнымі прасветамі. Апсіда вылучана драўляным іканастасам.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл. — С. 212.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэд. савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мн.: БелЭн, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 613Г000188
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1879
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Клецк)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты