Шыфр : 112Г000476
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1740
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Крывошын)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм (былы касцёл езуітаў) у в. Крывошын (Ляхавіцкі раён). Помнік архітэктуры барока.

== Гісторыя ==
Пабудаваны каля 1740 г. як касцёл езуітаў на месцы касцёла 1670 г., пасля паўстання К. Каліноўскага ў 1863 г. перабудаваны пад Пакроўскую царкву.

== Архітэктура ==

Мураваная дзвюхвежавая трохнефная базіліка з паўкруглай апсідай і невялікай сакрысціяй з поўдня (даўжыня 35 м, шырыня 16 м). Рэканструкцыя касцёлу пад царкву надала архітэктарству будынку рэтраспектыўна-рускі стылявы характар. У 1963 г. у час перабудовы над цэнтральным нефам на двухпрыступкавым квадратным у плане пастаменце ўзведзены дванаццацігранны барабан з купалам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай. Над галоўным фасадам надбудаваная васьмігранная званіца, завершаная шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Галоўны фасад фланкіруюць две двух’ярусныя вежы, дэкарыраваныя трохвугольнымі франтонамі і завершаныя купаламі на шматгранных барабанах. У аздабленні фасадаў выкарыстаныя дэкаратыўныя элементы старажытна-рускай архітэктуры: кілепадобныя аркі і ліштвы акон, аркатурныя паясы, гіркі.

== Інтэр’ер ==

У інтэр’еры зберагліся першапачатковыя манументальным формы барочнага храма. Цэнтральны і меншыя бакавыя нефы, размежаваныя васьмю слупамі, перакрыты крыжовымі і цыліндрычнымі на папружных арках скляпеннямі. Пры ўваходзе на двух слупах галерэя хораў. Сцены аздобленыя вязкай пілястраў, прафіляванымі цягамі, лепкай. Звхаваўся алтарны абраз 2-й палавіны 18 ст. «Маці Божая з дзіцем» і «Маці Божая Замілаванне».

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 159-160.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 112Г000476
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1740
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Крывошын)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.