Шыфр : 513Г000470
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Лазовіца)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Лазовіца Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

== Гісторыя ==
Вядома з XVIII стагоддзя як уніяцкая царква Пакрова Святой Багародзіцы, якая за часамі Расійскай імперыі была пераведзена ў праваслаўную. Папярэдні храм быў пабудаваны да 1861 года з дрэва.
На месцы былога храма ў пачатку XX стагоддзя была ўзведзена драўляная Свята-Пакроўская царква, рэшткі якой захваліся да гэтага часу. Прыход уваходзіў у склад 3-га Клімавіцкага благачыння Магілёўскай епархіі. На цвінтары знаходзяцца руіны склепа, у якім былі пахаваны настаяцелі царквы. Ад яго да храма пракладзены падземны ход.
Пасля прыходу савецкай улады царква была зачынена. У Другую сусветную вайну яна зноў адкрылася. У 1950-я гады ў будынку размясцілася збожжасховішча мясцовага калгаса «Камінтэрн». З 1953 года ў званіцы храма знаходзілася сельская бібліятэка, якая ў 1955 годзе была прызнана лепшай у БССР. У 1962—1964 гадах ніжні паверх царквы займалі бібліятэка і сельскі клуб. З 1964 года будынак не выкарыстоўваўся.
Хаця будынак знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане, на рэлігійныя святы ў яго прыязджае святар і адпраўляе набажэнствы. У 2019 годзе стараста вёскі Аляксандр Кірыенка хадайнічаў перад Міхаілам Русым аб рамонце даха царквы. Па яго словах, жыхары самі гатовы ўдзельнічаць у рамонце.

== Архітэктура ==
Помнік народнага дойдідства. Трохчасткавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць кубападобныя ў плане зрубы — бабінца, малітоўнай залы і апсіды, накрытыя агульным дахам. Сцены былі гарызантальна ашаляваны, расчлянёны высока размешчанымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Інтэр’ер зальны, з плоскай падшыўной столлю.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 238—239.
Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мінск: БелЭн, 2001. — 328 с. — ISBN 985-11-0190-7. — С. 109.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 513Г000470
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Лазовіца)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings