Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1867—1871
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Маладзечна)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у горадзе Маладзечне. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1867—1871 гадах з цэглы.

== Архітэктура ==

У плане ўяўляе сабой традыцыйную чатырохчасткавую схему: званіца, трапезная, трохнефны квадратны асноўны аб’ём і пяцігранная апсіда, абапал якой прыбудаваныя рызніца і ахвярнік. Над асноўным аб’ёмам узвышаецца васьмігранны светлавы барабан. У дэкоры царквы выкарыстаныя формы маскоўскай архітэктуры XVII ст. (кілепадобныя какошнікі, ліштвы акон, шатровыя з макаўкай завяршэнні і інш.). У адрозненне ад большасці помнікаў, створаных у рэтраспектыўна-рускім стылі, званіца і галоўны светлавы барабан царквы маюць аднолькавую архітэктурна-пластычную структуру: васьмігранная ў сячэнні канструкцыя завяршаецца какошнікам і шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Гэта надае кампазіцыі будынка цэласнасць і аб’ёмнае адзінства.

== Інтэр’ер ==
Унутраная прастора перакрыта агульным цыліндрычным скляпеннем і падзелена на 3 нефы 6 слупамі: 2 слупы падтрымліваюць хоры, 4 цэнтральныя праз ветразі — светлавы барабан з шатровым скляпеннем. Апсіда перакрыта конхай.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1867—1871
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Маладзечна)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings