Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1866
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Міхневічы)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Міхневічы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, на могілках.

Гісторыя

Пабудавана ў 1866 годзе з бутавага каменю.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм подоўжна-восевай кампазіцыі з трох’яруснай шатровай званіцай (васьмярык на чацверыку), трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай і паўкруглай апсідай. Над пакатым чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане, над званіцай макаўка. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: вуглавыя лапаткі, ліштвы арачных аконных праёмаў, какошнікі, аркатурныя фрызы, карнізы.

Інтэр’ер

Малітоўная зала перакрыта драўляным корабавым скляпеннем. Над уваходам — хоры. Мастацка-дэкаратыўным акцэнтам інтэр’ера з’яўляецца драўляны разны іканастас.

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1866
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Міхневічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты