
Свята-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Мілаславічах Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Размяшчаецца ў цэнтры вёскі, на плошчы.
== Гісторыя ==
Драўляная ўніяцкая царква ў Мілаславічах, вядомая з 1737 года, і пазней пераробленая ў праваслаўную, згарэла ў пажары 1884 года. У тым жа годзе дзяржава вылучыла грошы на пабудову цаглянага храма, асвячонага ў 1887 годзе ў гонар Узнясення Гасподняга.
Першым святаром царквы быў айцец Іаан Ліяранцэвіч. Пры ім у храме захоўваўся абраз Хрыста Збавіцеля, падараваны імператарам Аляксандрам III. Гэты абраз асабліва шанаваўся прыхаджанамі, аднак быў страчаны ў савецкія часы, і пра яго існаванне вядома толькі з архіўных дакументаў.
У 1898 годзе епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Місаіл наведаў прыход, па выніках чаго надрукаваў свае ўражанні ў «Магілёўскіх епархіяльных ведамасцях»:
У пачатку XX стагоддзя ў храме служыў айцец Міхаіл Арлоў. Па прыходзе савецкай улады, у 1934 годзе, царква была разрабавана і зачынена.
Будынак значна пацярпеў у часы Другой сусветнай вайны, калі ў Мілаславічах ішлі баі паміж савецкімі і нямецкімі войскамі. Нацысты ператварылі званіцу царквы ў агнявую кропку, размясціўшы на ёй кулямёты. Будынак абстрэльвалі, і ў выніку вежа была разбурана, а сцены моцна пашкоджаны.
Тым не менш, у гады вайны прыхаджане адрамантавалі царкву і працягнулі набажэнствы. Па вяртанні Чырвонай арміі царкоўны прыход на чале са святаром Рыгорам Дашурай ахвяраваў у фонд Перамогі 4000 рублёў і тканіну.
Пасля вайны, у пачатку 1960-х гадоў, будынак зноў адабралі ў вернікаў і ўладкавалі ў ім склад калгаса «Мілаславіцкі».
У 1990-я гады пачалося аднаўленне храма. Грошы на рэканструкцыю ахвяраваў нямецкі пратэстант Адам Троер. Новы іканастас быў выкананы ў Мазыры, а абразы прыв