Шыфр : 213Г000205
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Мінкавічы)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Мінкавічы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

== Гісторыя ==
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з дрэва як стараабрадніцкая.

== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства. Невялікі храм вырашаны прамавугольным зрубам, накрытым двухсхільным дахам. Над франтонам галоўнага фасада ўзведзена чатырохгранная званіца з цыбулепадобнай галоўкай, над алтарнай часткай — макаўка. Уваход аформлены двухслуповым ганкам з двухсхільным пакрыццём. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з аканіцамі.

== Літаратура ==

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 153
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 213Г000205
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Мінкавічы)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings