Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль (сінадальны кірунак)
Датаванне : 1864—1870
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Мыто)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Мыто Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя

На ўсходняй ускраіне вёскі, абкружана бутавай агароджай. Пабудавана ў 1864—1870 гг. з бутавага каменю і цэглы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана паводле канона чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыіі: прытвор-званіца, нізкая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, апсіда. Сілуэт будынка фарміруюць шатровыя пакрыцці двух’яруснай васьмерыковай званіцы і асноўнага аб’ёму, завершаныя цыбулепадобнымі галоўкамі на гранёных барабанах. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы дэкору: аркатурныя фрызы, руставаныя вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, рэльефныя крыжы.

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль (сінадальны кірунак)
Датаванне : 1864—1870
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Мыто)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты