Шыфр : 113Г000688
Датаванне : 1781
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Плотніца)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Плотніца Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1781 г. з дрэва, у 1873 г. адноўлена. У 1899 г. пабудавана царкоўна-прыходская школа.

== Архітэктура ==

Помнік народнага дойлідства. Храм цэнтрычнай крыжова-купальнай кампазіцыі, якую фарміруюць цэнтральны кубападобны зруб і аднолькавыя па памерах прамавугольныя крылы бабінца, бакавых прыдзелаў, апсіды. Паміж крыламі прырублены вуглавыя квадратныя рызніцы. Асобныя вальмавыя дахі 5 аб’ёмаў завершаны цыбулепадобнымі купаламі на васьмігранных барабанах, што надае храму маляўнічы стракаты сілуэт. Гарызантальна ашаляваныя фасады члянёны прамавугольнымі вітражнымі вокнамі ў разных ліштвах. Тры ўваходы аформлены ганкамі з двухсхільнымі навісямі.

== Інтэр’ер ==
У інтэр’еры пануе прастора сяродкрыжжа, у якую адкрыты светлавы васьмігранны барабан, падтрыманы канструкцыяй вуглавых парусаў. У бабінцы перагародкай вылучаны вузкі прытвор. Вельмі шанаваўся абраз «Маці Божая», маецца абраз 18 ст. «Пакроў».

== Званіца ==

У ансамбль з царквой уваходзіць пабудаваная ў 1873 г. двух’ярусная чацверыковая шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні. Ніжні ярус ашаляваны, у адкрытым верхнім выяўлена каркасная канструкцыя збудавання.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 113Г000688
Датаванне : 1781
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Плотніца)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты