Шыфр : 313Г000459
Датаванне : 1794 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Прыбалавічы)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у агр. Прыбалавічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

== Гісторыя ==
У 1797 г на могілках пабудавана ў гонар Пакровы Благародзіцы драўляная капліца са званіцай, якая адносілася да Данілевіцкага прыхода. У 1825 капліца была аддрамантавана і значна павялічана ў памерах. З гэтага часу, па сутнасці, капліца з’яўляецца Свята-Пакроўскім храмам, дзе пастаянна вялася служба. Адпаведна ведамасці аб цэрквах Мінскай епархіі за 1834 г., пабудавана ў 1794 г. з дрэва; у 1907 г. капітальна перабудавана. Аднавіла дзейнасць у 1941 г., пасля вайны зноў закрыта.
Прыход пачаў дзейнічаць ў 1988.

== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства. Падоўжна-восевая трохчасткавая кампазіцыя складаецца з квадратных у плане нізкага прытвора, бабінца, трапецападобнай у плане малітоўнай залы. Зрубы бабінца і малітоўнай залы накрыты агульным вальмавым бляшаным дахам, у які з боку франтальнага фасада ўрэзаны двух’ярусная чацверыковая званіца пад шатровым верхам з ліхтаром; над алтарнай часткай шатровая чацверыковая вежачка з макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх дашчатых ліштвах і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Малітоўная зала перакрыта драўляным люстэркавым скляпеннем, апсіда вылучана драўляным двух’ярусным іканастасам з разнымі царскімі варотамі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 313Г000459
Датаванне : 1794 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Прыбалавічы)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings