Датаванне : 1862
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Радастава)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Радастава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1862 годзе з дрэва. Да 1990-х гадоў не дзейнічала.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохзубны храм падоўжна-восевай кампазіцыі. Да асноўнага кубападобнага аб’ёму прыбудаваны больш нізкія апсіда і прытвор, накрытыя двухсхільнымі дахамі. Праз кароткую трапезную да галоўнага фасада далучаецца трох’ярусная шатровая званіца (2 васьмерыкі на чацверыку). Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі і ромбападобнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах, раскрапаваны дпшчанымі лапаткамі. Тры ўваходы вылучаны 2-схільнымі ганкамі.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Датаванне : 1862
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Радастава)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.