Шыфр : 312Г000318
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1807
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Стрэшын)

Стрэшынская Пакроўская царква — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудавана ў 1807 годзе з цэглы ў г. п. Стрэшын Жлобінскага раёна.
У 1989 годзе царква перададзена вернікам, дзейнічае.

== Архітэктура ==

Храм цэнтрычны, складаецца з асноўнага аб’ёму (у плане квадрат са зрэзанымі вугламі) і прылеглых да яго з чатырох бакоў паўкруглых аб’ёмаў. Ва ўсходняй частцы знаходзіцца алтар, у астатніх зроблены ўваходы з высокімі каменнымі ганкамі. Цэнтральны аб’ём дамінуе ў агульнай кампазіцыі і мае сферычнае пакрыццё, завершанае круглым барабанам з невялікім купалам. Шырокія межы цэнтральнага аб’ёму маюць франтоны завяршэння. Фасады ўпрыгожаны пілястрамі і паўцыркульнымі нішамі, у якіх размешчаны вокны.

== Інтэр’ер ==
У інтэр’еры перакрыцці аб’ёмаў, прылеглых да асноўнай зале, выкананы ў выглядзе конхаў, якія пераходзяць у парусныя скляпенні залы. Пад будынкам зроблена крыпта, куды вядуць лесвіцы, размешчаныя па баках галоўнага ўваходу.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 312Г000318
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1807
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Стрэшын)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты