Шыфр : 613Г000485
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1773
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Вялікая_Ліпа)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Размешчана на заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Помнік архітэктуры барока.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1773 годзе з цэглы. У 1896 годзе пры царкве пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа. Царква адкрыта ў 1990-я гады.

== Архітэктура ==
Храм атрымаў характэрны манументальна-пластычны выгляд, чаму садзейнічаюць буйныя архітэктуныя формы і асабліва — маляўнічае завяршэнне галоўнага фасада ўвагнута-выпуклым фратонам, чляненне плоскасных бакавых фасадаў лучковымі праёмамі і арачнымі нішамі. Кампактны прамавугольны ў плане аб’ём пераходзіць у паўкруглую апсіду з бакавымі нізкімі рызніцамі. Вось сіметрыі галоўнага фасада, расчлянёнага лапаткамі на 3 праслы, адзначана лучковымі ўваходным і 2 аконнымі праёмамі. Бляшаны дах над алтарнай часткай завершаны галоўкай. Пры ўваходзе ў малітоўную залу на 2 калонках размешчаны хоры.

=== Спадарожныя збудаванні ===
Перад царквой пастаўлена прамавугольная ў плане двух’ярусная мураванвя званіца з шатровым пакрыццём.

Побач з царквой — капліца. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы. Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана чатырохграннай цэнтрычнай двух’яруснай вежай, накрытай сплюшчаным купалам на нізкім цыліндрычным барабане. Першы глухі ярус крапаваны філёнгамі, другі вырашаны 4 аркамі, дэкарыраванымі па вуглах калонамі.

Побач размешчана капліца-пахавальня. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы. Невялікі прамавугольны аб’ём пад двухсхільным дахам. Глухія плоскасныя фасады крапаваны па вуглах канеліраванымі пілястрамі, прамавугольны ўваходны праём дэкарыраваны прафіляваным сандрыкам на фігурных кранштэйнах і нішай-эпітафіяй над ім.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 613Г000485
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1773
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Вялікая_Ліпа)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты