Шыфр : 113Г000456
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1851
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Вялікія_Чучавічы)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна.

== Гісторыя ==

Пабудаваная ў 1846—1851 гадах па фундацыі Вітгенштэйнаў. У 1908 годзе перабудаваная (з захаду прыбудаваная трох’ярусная званіца з шатровым дахам).
Помнік драўлянага дойлідства. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

== Архітэктура ==
Трохзрубны развіты па падоўжнай восі будынак з прамавугольным у плане бабінцам, квадратным цэнтральным аб’ёмам, завершаным васьмерыком на ветразях і пяціграннай апсідай. Апсіда накрытая вальмавым, бабінец — двухсхільным дахамі, над цэнтральным аб’ёмам — дах складанай формы, які ўтварае на чатырох фасадах трохвугольныя шчыты і завершаны дэкаратыўным пяцігалоўем. Звонку сцены ашаляваныя, прарэзаныя высокімі арачнымі (у цэнтры васьмерыка спаранымі) праёмамі. Галоўны і два бакавыя фасады акцэнтуюць уваходы з захаду ганкамі на парных разных слупах. У кампазіцыйным рашэнні царквы адчуваецца ўплыў паўночна-рускага драўлянага дойлідства.

== Інтэр’ер ==

У інтэр’еры пануе цэнтральная двухсветлавая падкупальная прастора храма, абмежаваная паруснай драўлянай канструкцыяй. Апсіда аддзелена разным пазалочаным іканастасам. Абразы: «Маці Божая Адзігітрыя» (18 ст.), «Пакроў Маці Божай», фератрон «Георгій Перамоганосец» і «Пакроў Маці Божай» (усе пачатку 19 ст.), драўляная скульптура «Укрыжаванне» (19 ст.).

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 113Г000456
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1851
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Вялікія_Чучавічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты