Шыфр : 213Г000482
Датаванне : 1844
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Параскева-Пятніцкая_царква_(Лепель)

Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўная царква. Знаходзіцца на вул. Валадарскага ў горадзе Лепель.

== Гісторыя ==
Пабудавана як сабор у 1841–44 гг. з дрэва на месцы царквы, узведзенай падканцлерам Вялікага Княства Літоўскага Львом Сапегам у 1586 г. пры заснаванні мястэчка Новы Лепель. Перабудавана ў пачатку 20 ст.

== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства. Храм атрымаў арыгінальную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю – уздоўж падоўжнай планіровачнай восі размешчаны: нізкі прамавугольны прытвор пад 2-схільным дахам, больш высокі бабінец, над якім надбудавана 1-ярусная чацверыковая званіца з макаўкай, прамавугольная малітоўная зала пад 2-схільным дахам, прамавугольная апсіда, над якой надбудаваны 8-гранны шатровы барабан з цыбулепадобным купалам. Сцены фігурна ашаляваны, прарэзаны квадратнымі, прамавугольнымі і гарызантальна выцягнутымі аконнымі праёмамі.

== Інтэр’ер ==
Абразы: «Маці Божая Смаленская» (18 ст.), «Апосталы Пётр і Павел» (1-я палавіна 19 ст.).

== Літаратура ==
Царква ў імя святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн., 2007. – С. 225.

Шыфр : 213Г000482
Датаванне : 1844
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Параскева-Пятніцкая_царква_(Лепель)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings