Шыфр : 112Г000278
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1796
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Параскева-Пятніцкая_царква_(Опаль)

Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм, помнік драўлянага дойлідства ў цэнтры в. Опаль (Іванаўскі раён).

== Гісторыя ==

Пабудавана ў 1796 годзе з дрэва як уніяцкая. Часткова перабудаваная і адрамантаваная ў XIX ст..Царква дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

== Архітэктура ==
Прамавугольная ў плане трохнефная базіліка са зрэзанымі вугламі ў алтарнай частцы. Цэнтральны, вышэйшы за бакавыя, неф завершаны двухсхільным дахам. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі, умацаваныя брусамі-ланаткамі, вокны прамавугольныя і паўцыркульныя (у цэнтральным нефе). Спачатку галоўны фасад фланкіравалі две вежы абапал трохвугольнага франтону. Пры перабудове вежы разабраныя, фасад аформлены васьмікалонным порцікам (пазней калоны схаваны шалёўкай тамбуру).

== Інтэр’ер ==

Інтэр’ер падзелены чатырма слупамі на нефы. Хоры на двух слупах пераходзяць уздоўж бакавых сцен цэнтральнага нефа ў кансольна-бэлечныя балюстрадныя галерэйкі. Апсіда вылучана створаным у 1830-я гг. 3-ярусным іканастасам, пакрытым арнаментальнай разьбой; царскія вароты вырашаны контражурнай скразной разьбой на матыў вінаграднай лазы з гронкамі, сярод спляценняў якіх укампанаваны 6 таблетак-клеймаў з выявамі 4 евангелістаў і абразом «Благавешчанне». Мастацкую каштоўнасць уяўляюць драўляная скульптура мяжы 18 — 19 ст. «Укрыжаванне», абразы таго ж часу «Спас Пантакратар», «Святы Панцеляіман», «Маці Божая Замілаванне».

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 112Г000278
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1796
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Параскева-Пятніцкая_царква_(Опаль)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты