
Свята-Параскева-Пятніцкая капліца — мураваная капліца у аграгарадку Палыкавічы Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці.
== Гісторыя ==
Пабудавана ў 2001 годзе на сродкі грамадзян Германіі Дзітэра і Алы Арнольд на месцы капліцы 1892 года.
== Архітэктура ==
Пабудавана з цэглы. Вырашана цэнтрычным 4-гранным аб’ёмам, завершаным 5-галоўем. Да фасада праз прытвор далучана драўляная 8-гранная навісь над крыніцай, накрытая шлемападобным купалам з макаўкай. Фасады капліцы насычаны архітэктурнай пластыкай: ліштвы лучковых аконных праёмаў, кілепадобныя закамары, круглыя разеткі, вуглавыя лапаткі, шматпрофільныя карнізы.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
