Шыфр : 113Г000115
Датаванне : 1822
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Параскевіцкая_царква_(Сычы)

Свята-Параскевіцкая царква — праваслаўная царква, знаходзіцца ў вёсцы Сычы, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць. Пабудавана ў 1822 годзе, паводле іншых звестак, у 1881 годзе. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

== Архітэктура ==
Архітэктура вылучаецца спрошчанасцю: кампактны прамавугольны ў плане асноўны аб’ём накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Над ім у цэнтры ўзвышаецца цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане. Такое ж самае завяршэнне мае ўзведзеная над галоўным уваходам трох’ярусная шатровая званіца. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках, апяразаны прафіляваным карнізам.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Мн.: БелЭн, 2001;
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 113Г000115
Датаванне : 1822
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Параскевіцкая_царква_(Сычы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты