Шыфр : 213Г000128
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1875
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Петра-Паўлаўская_царква_(Браздзечына)

Свята-Петра-Паўлаўская царква – праваслаўны храм у імя святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Браздзечына Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў цэнтры вёскі ў 1875 годзе з цэглы. Рэстаўрыравана ў пачатку XXI стагоддзя.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм чатырохчасткавай падоўжнай сіметрычна-восевай кампазіцыі: прамавугольныя ў плане прытвор, трапезная, кубападобная малітоўная зала і паўкруглая апсіда з бакавымі паўкруглымі рызніцамі. У сілуэце храма дамінуе магутны васьмігранны барабан на квадратным пастаменце. Над прамавугольным, выцягнутым па папярочнай восі прытворам узвышалася званіца (не захавалася ). Арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны прафіляванымі броўкамі, галоўны і 2 бакавыя ўваходныя парталы — кілепадобнымі ліштвамі. У дэкоры, выкананым сродкамі цаглянай муроўкі, выкарыстаны матывы старажытнарускага царкоўнай архітэктуры: трайныя вісячыя аркатуры, круглыя разеткі і люкарны, парныя паўкалонкі, зубчастыя фрызы, вуглавыя пілястры.

== Інтэр’ер ==

Інтэр’ер храма

Шыфр : 213Г000128
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1875
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Петра-Паўлаўская_царква_(Браздзечына)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты