Шыфр : 112Г000269
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1792
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Петра-Паўлаўская_царква_(Махро)

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Махро Іванаўскага раёна. Помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока. Пабудавана ў 1792 г. як уніяцкая.

== Архітэктура ==

Складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага зрубу і пяціграннай алтарнай апсіды, накрытых агульным дахам з трохвугольнымі навісямі ў месцы злучэння аб’ёмаў. Галоўны паўночны фасад вырашаны ў выглядзе шырокай пласціны, пры ўваходзе тамбур. Фасад падзеленыя на ярусы дзвюма развітымі карнізамі і завершаныя трыма вежачкамі (бакавыя квадратныя ў плане, цэнтральная васьмігранная). Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі. Карнізы аздобленыя разьбой. Вокны прамавугольныя. Інтэр’ер зальны з плоскім бэлечным перакрыццем. Над уваходам — вялікія хоры. Дапаможныя памяшканні ўбудаваны ўнутры асноўнага зрубу.

== Інтэр’ер ==
У залу выступае галерэя хораў на 2 слупах. Абразы 18 — 19 ст.: «Мікалай Цудатворац» (1816), «Маці Божая Ціхвінская», «Спас Пантакратар», «Маці Божая Адзігітрыя», «Параскева Пятніца».

== Званіца ==
У баку ад царквы стаіць двух’ярусная чацверыковая каркасная званіца, накрытая пакатым шатром.
Першы вертыкальна ашаляваны ярус праз шырокія адлівы пераходзіць у другі адкрыты ярус, слупы якога падтрымліваюць шатровы верх з макаўкай.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 112Г000269
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1792
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Петра-Паўлаўская_царква_(Махро)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты