
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм, знаходзіцца на заходняй ускраіне аграгарадка Празарокі (Глыбоцкі раён). Пабудавана ў 1909 годзе ў маёнтку генерал-маёра П. Мухіна з цэглы.
Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю.
== Архітэктура ==
Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы складаецца з рознавялікіх аб’ёмаў: 2-яруснай шатровай званіцы (васьмярык на чацверыку) над прытворам, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, 5-граннай апсіды з бакавымі рызніцамі. У агульнай кампазіцыі дамінуюць цыбулепадобныя галоўкі званіцы і цэнтральнага аб’ёму. Арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны кілепадобнымі броўкамі, контуры фасадаў акаймаваны вуглавымі лапаткамі і калонкамі, аркатурнымі фрызамі.
== Галерэя ==
Сучасныя здымкі
== Літаратура ==
Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн., 2007. – С. 337-338.