Шыфр : 413Г000696
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1875
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Петра-Паўлаўская_царква_(Вензавец)

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Вензавец Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Размешчаны ў цэнтры аграгарадка.

== Гісторыя ==

Папярэдні драўляны храм быў збудаваны ў 1755 годзе ў стылі барока ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Да 1845 года царква струхнела і патрабавала капітальнага рамонту. У 1860 годзе яна была канчаткова закрыта для набажэнстваў.
21 верасня 1865 года святар А. Васілеўскі звярнуўся да гродзенскага губернатара І. М. Скварцова з хадатайствам аб будаўніцтве новага храма. Праект царквы ў тым жа годзе прадставіў гродзенскі архітэктар Мікалай Ціхвінскі, аднак ён не быў ажыццёўлены.
Гродзенскаму грамадзянскаму інжынеру Леанарду Кржыжаноўскаму 20 мая 1867 года даручылі скласці праект і каштарыс на ўзвядзенне мураванай царквы на 350 вернікаў. 7 лютага 1869 года прыхаджане склалі «прыгавор», у якім хадайнічалі перад начальствам.
У 1871 годзе старая царква была разабрана і на яе месцы ў цэнтры Вензаўца, пры паштовым тракце Навагрудак — Вільня, у 1872—1875 гадах з цэглы і бутавага каменю была збудавана царква.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 2010 года царкве быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжна-восевая сіметрычная прасторавая кампазіцыя храма паслядоўна ўключае трох’ярусную шатровую званіцу (2 васьмерыкі на чацверыку), кароткую трапезную, кубападобны асноўны аб’ём і паўкруглую апсіду. Пакаты чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны пяцікупаллем, якое дапаўняецца макаўкай званіцы. Атынкаваныя фасады насычаны масіўнай архітэктурнай пластыкай, запазычанай са старажытнарускага царкоўнага дойлідства: вялікія фасадныя арачныя парталы ў кілепадобным абрамленні, какош

Шыфр : 413Г000696
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1875
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Петра-Паўлаўская_царква_(Вензавец)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты