Шыфр : 410Г000638
Архітэктурны стыль : беларуская готыка
Датаванне : 1524 год

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Мураванка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Помнік абарончага дойлідства. Мае стылявыя адзнакі беларускай готыкі з элементамі рэнесансу.

== Гісторыя ==

Доўгі час афіцыйнай датай будаўніцтва царквы лічыўся 1407 год. Пазней аналіз гістарычных дакументаў паказаў, што дата 1407 г. была сфальсіфікавана ў XVII стагоддзі. Больш дэталёвае вывучэнне помніка дало навукоўцам падставы меркаваць, што пабудавана ўмацаваная царква была дзесьці паміж 1516 і 1542 гг. Да гэтага часу мясцовасць будучага будаўніцтва ўжо насіла назву Мураванка дзякуючы адзінай умацаванай мураванай вежы, якая і была пазней перабудавана ў храм.

1524 год — пачатак будаўніцтва цаглянай царквы.
1656 год — у вайну з Масквою значна пацярпела.У Паўночную вайну царква трапіла ў 1706 годзе пад гарматны абстрэл войскаў шведскага караля Карла XII, якія ішлі на Палтаву. У выніку абстрэлу царква панесла сур’ёзныя пашкоджанні. Пасля гэтага прыйшла ў запусценне і была адноўлена толькі ў сярэдзіне XIX стагоддзя.

1822, 1871—1872 гады — капітальныя рамонт будынка.
1920-я гады — дзейнічала як касцёл.
1988—1990 гады — вяртанне царквы вернікам.

== Архітэктура ==

Царква ў Мураванцы — адзін з выдатнейшых помнікаў абарончага храмабудаўніцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім. Падобная да Свята-Міхайлаўскай царквы ў Сынкавічах, яна мае больш дасканалую структуру.
У плане царква нагадвае правільны прамавугольнік, блізкі да квадрата (15х13,5 м). Да ўсходняга фасада прымыкае адна апсіда амаль на ўсю шырыню царквы. Вежы храма круглыя; заходнія вежы маюць ў дыяметры каля 4,5 м, таўшчыня сцен — блізкая да 1,8 м, а першапачатковая вышыня — каля 14 м; усходнія вежы меншых памераў — дыяметр усяго 3 м, таўшчыня сцен — каля 1 м, вышыня амаль такая ж, як і ў заходніх. У вежах размяшчаюц

Шыфр : 410Г000638
Архітэктурны стыль : беларуская готыка
Датаванне : 1524 год
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings