Шыфр : 112Г000686
Архітэктурны стыль : Усходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1720
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Раства-Багародзіцкая_царква_(Дубенец)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1718 годзе ў в. Дубенец Столінскага раёна. У 1729 г. памешчык Іван Колб-Сяліцкі ахвяраваў царкве 30 дзесяцін зямлі.
Царква дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

== Архітэктура ==

Адносіцца да ўсходнепалескай школы дойлідства. Мае рысы стылю барока. У XIX стагоддзі да бабінца прыбудаваная званіца (васьмярык на двух чацверыках), завершаная шатром складанай формы. Трохзрубны аб’ём глыбінна-прасторавай кампазіцыі складаецца з прамавугольнага бабінца і квадратных у плане нефа і алтара з рызніцай. Неф завершаны масіўным светлавым васьмерыковым барабанам, накрытым шматгранным купалам, дахі над алтаром, рызніцай і бабінцам вальмавыя. Сцены гарызантальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя і з трохгранным завяршэннем.

== Інтэр’ер ==
У інтэр’еры парусы барабана аздобленыя размалёўкай. У малітоўную залу шырокімі прамавугольнымі прасветамі адкрываюцца прытвор і вылучаная драўляным іканастасам апсіда, гранёная частка якой з’яўляецца другой рызніцай. Больш высокая малітоўная зала перакрыта скляпеннем, абапёртым праз парусы на 4 слупы.

== Зноскі ==
Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 112Г000686
Архітэктурны стыль : Усходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1720
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Раства-Багародзіцкая_царква_(Дубенец)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.