Шыфр : 113Г000079
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1869
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Раства-Багародзіцкая_царква_(Гершоны)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у горадзе Брэсце. Знаходзіцца ў колішняй вёсцы Гершоны, на вуліцы Свята-Афанасьеўскай, 112.

== Гісторыя ==

Царква пабудавана ў цэнтры вёскі Гершоны Брэсцкага раёна ў 1866—1869 гг. з цэглы.
У 1864 г. брэсцкі епіскап Ігнацій хадайнічаў аб будаўніцтве мураванага храма, абгрунтоўваючы хадайніцтва вялікай колькасцю прыхаджан (931 чал.), тым, што храм павінен знаходзіцца побач з шашой паштовага Валынскага тракту, непадалёку ад Валынскага фарштата Брэст-Літоўскай крэпасці. Обер-пракурор Св. Сінода вылучыў крэдыт на будаўніцтва ў 6 тыс. рублей на 20 гадоў з капітала духавенства Заходняга края. Падрадчыкамі будаўніцтва мураванага храма былі мяшчане Чарнігаўскай губерні Іван Сяргееў і Гардзей Назараў. Праект складзены брэсцкім гарадскім архітэктарам М. Барташэўскім пры ўдзеле гарадскога архітэктара К. Гросмана і гродзенскага губернскага архітэктара Міхайлоўскага. Храм асвячоны 24 ліпеня 1887 года.
З 1 чэрвеня 2007 года в. Гершоны ўключана ў склад горада Брэста.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае падоўжна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, якая складаецца са званіцы, трапезнай, малітоўнай залы, пяціграннай апсіды з бакавой рызніцай. Апошняя ўносіць слаба выяўлены элемент асіметрыі ва ўраўнаважаную пабудову храма. Яго дамінантамі з’яўляюцца двух’ярусная шатровая званіца (васьмярык на чацверыку), завершаная цыбулепадобнай галоўкай, і такі ж купалок на васьмігранным светлавым барабане над чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму. Шматпланавасць агульнай прасторавай кампазіцыі будынка дасягаецца чаргаваннем высокіх аб’ёмаў званіцы і залы і нізкіх трапезнай, апсіды і рызніцы. З арсенала старажытнага царкоўнага дойлідства запазычаны акантоўка аб’ёмаў аркатурнымі паясамі і вуглавымі лапаткамі, кілепадобныя ліштвы аконных праёмаў званіцы, прафіляваныя нішы.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 113Г000079
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1869
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Раства-Багародзіцкая_царква_(Гершоны)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты