Шыфр : 413Г000352
Датаванне : 1795
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Раства-Багародзіцкая_царква_(Голдава)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы в. Голдава Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

== Гісторыя ==

У паўночнай частцы вёскі. Пабудавана ў 1795 годзе з дрэва па фундацыі Ф.Важынскага (сын падскарбія Вялікага Княства Літоўскага А.Важынскага) на месцы заняпалага манастыра. Рэканструявана ў XIX ст..

== Архітэктура ==

Помнік народнага дойлідства. Падоўжна-восевую кампазіцыю царквы фарміруюць прамавугольны прытвор-званіца, працяглы прамавугольны зруб малітоўнай залы, пяцігранная апсіда з бакавой нізкай рызніцай. У сілуэце будынка пануе ўзведзены над прытворам чацвярык званіцы, шатровы дах якой завершаны цыбулепадобнай галоўкай на гранёнай шыі. Асноўны зруб накрыты двухсхільным дахам, які над апсідай пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Вертыкальна ашаляваныя сцены ў верхняй частцы прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, на галоўным фасадзе — шырокім лучковым праёмам увахода і лучковым акном хораў над ім.

=== Інтэр’ер ===
Прытвор, над якім створаны хоры, адкрываецца ў малітоўную залу 3 шырокімі дзвярнымі праёмамі ў магутных ліштвах. Апсіда адмежавана двух’яруснымі драўляным іканастасам, выкананым у XIX ст., расчлянёным вытанчанымі калонамі і пілястрамі карынфскага ордара, якія нясуць прафіляваны антаблемент, дэкарыраваны накладной пазалочанай арнаментальнай разьбой. Іканастас мае абразы XIX—XX стст.

== Званіца ==
Перад царквой пастаўлена драўляная двух’ярусная званіца адкрытай каркаснай чатырохслуповай канструкцыі. Верхні ярус-звон апяразаны разной балюстрадай і накрыты пакатым гонтавым шатром.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Лаўрэш Леанід. Прыходы ў Голдаве і Бабрах // Лідскі Летапісец. 2018. № 4(84). С. 22-40. // на pawet.net
Парафіяне Голдаўскай грэка-каталіцкай цэрквы у 1829 г. // Лідскі Летапісец. 2018. № 4(84). С. 22-40. // на pawet.net

Шыфр : 413Г000352
Датаванне : 1795
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Раства-Багародзіцкая_царква_(Голдава)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings