Шыфр : 113Г000465
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1889
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Раства-Багародзіцкая_царква_(Лахва)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Лахва Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==

Знаходзіцца непадалёк ад цэнтра вёскі, каля р. Смердзь. Пабудавана ў 1889 г. з цэглы на месцы фундаванага князем Радзівілам касцёла 17 ст.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Планіровачна развіта па падоўжнай восі. Галоўнае месца займае кубападобны асноўны 5-купальны аб’ём, да якога з усходу далучаецца паўкруглая апсіда з 2 бакавымі рызніцамі, з заходу — невялікі бабінец і масіўная званіца. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя створана на кантрасце высокай чатырох’яруснай (2 васьмерыкі на 2 чацверыках) шатровай званіцы і ніжэйшых храмавых аб’ёмаў. Апрацоўка фасадаў багатая — высокія двух’ярусныя карнізы, прафіляваныя паясы, какошнікі, перспектыўныя парталы.

=== Інтэр’ер ===

У інтэр’еры знаходзяцца абразы 17 — 18 ст.: «Іаан Златавуст», «Уваскрасенне — сашэсце ў пекла», «Маці Божая Адзігітрыя», «Спас» (17ст.), драўляная скульптура «Укрыжаванне» 19 ст.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 113Г000465
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1889
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Раства-Багародзіцкая_царква_(Лахва)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты