
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Лемяшэвічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1872 — 1881 гг. з дрэва архітэктарам Вайковічам.
== Архітэктура ==
Твор народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з кубападобнага цэнтральнага зруба, да якога далучаюцца прамавугольныя бабінец, бакавыя прыдзелы і апсіда. У прасторавай кампазіцыі пануе трох’ярусная шатровая званіца і цэнтальны зруб, накрыты чатырохсхільным дахам з какошнікамі і шлемападобным купалам у завяршэнні чацверыковага барабана.
=== Інтэр’ер ===
Абраз «Цуд Мікалая, які ратуе тапельцаў». Выкананыя з саломкі царскія вароты іканастаса канца 18 ст., якія зараз захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.