
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Парахонск Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1888 г. з дрэва. У 1902 г. пабудавана цагляная царкоўнапрыходская школа.
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана 3-зрубнай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор, малітоўная зала, прамавугольная апсіда. Асноўны кубападобны зруб накрыты пакатым 4-схільным дахам, над якім узведзены светлавы 8-гранны барабан з цыбулепадобным купалам. Над прытворам васьмерыковая званіца, завершаная востраканечным шпілем. Уваход праз ганак у выглядзе утрыраванага 2-слуповага порціка. Гарызантальна ашаляваныя сцены дэкарыраваны разным накладным дэкорам, запазычаным з ордэрнай мураванай архітэктуры: ліштвы з сандрыкамі прамавугольных аконных праёмаў, лапаткі.
== Інтэр’ер ==
У інтэр’еры малітоўная зала мае 2-светлавую прастору, у якую адкрываюцца памяшканні апсіды. У габарытах залы вылучаны прытвор з бакавымі прасвірняй і хрысцільняй.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4